Каля тысячы трактароў возьмуць сёння ў асаду квартал Бруселя

7 сентября 2015

Фермеры, якія знаходзяцца на грані разарэння, рыхтуюць найбуйнейшую акцыю пратэсту. Ад гэтага бельгійскія ўлады рэкамендавалі жыхарам дабірацца на працу грамадскім транспартам. Сельгастэхніка едзе ў Брусель з усёй краіны і нават з Францыі, Германіі і Італіі. А падставай для забастоўкі стала сённяшняя пазачарговая сустрэча міністраў сельскай гаспадаркі краін ЕС. Яны абмяркуюць крызісную сітуацыю ў малочным і жывёлагадоўчым сектарах Еўропы.