Абвальванне будынка ў Індыі было выклікана пыльнай бурай

11 мая 2017

У выніку абвальвання сцяны на вясельнай цырымоніі ў індыйскім штаце Раджастхан загінулі не менш як 25 чалавек, яшчэ 28 атрымалі траўмы. Абвальванне будынка для правядзення вяселляў было выклікана пыльнай бурай. Госці спрабавалі схавацца ад непагадзі пад павеццю, аднак чатырохметровая сцяна, да якой яна мацавалася, не вытрымала і павалілася проста на людзей. У выніку дзясяткі чалавек апынуліся пад заваламі. Пацярпелых даставілі ў мясцовую бальніцу, ім аказалі медыцынскую дапамогу. У некаторых выявілі сур'ёзныя траўмы. У дачыненні да ўладальніка будынка завялі справу.