Новы рэкорд па далёкасці палёту на паветраным шары

30 января 2015

8 465 кіламетраў без прыпынкаў праляцеў над Ціхім акіянам расійска-амерыканскі экіпаж. Ён перасягнуў папярэдні рэкорд 1981 года на 82 кіламетры. Паветраплавальнікі Леанід Цюхцяеў і Трой Брэдлі стартавалі 25 студзеня на поўначы Японіі. Пасадку плануюць ужо заўтра ў Мексіцы. Маюць намер мужчыны пабіць і рэкорд па працягласці палёту. На паветраным шары яны барозняць прасторы ўжо больш як 128 гадзін. Яшчэ 11 - і другі рэкорд будзе ўсталяваны.