Новы інцыдэнт у Белым доме

2 февраля 2015
Новы інцыдэнт у Белым доме, які ставіць пад сумненне сістэму бяспекі аб'екта. Сакрэтная служба ЗША арыштавала чалавека, які прымацаваў свой веласіпед на стойку ля агароджы Белага дома і паспрабаваў узлезці на яе. Парушальніка вінавацяць у незаконным пранікненні на тэрыторыю рэзідэнцыі прэзідэнта. Пасля арышту чалавека накіравалі ў паліцэйскі ўчастак акругі Калумбія. Стойку перанеслі.