"Лядавічы фазэнда". Эксклюзіўны рэпартаж з глыбінкі

21 февраля 2021
У пачатку сакавіка на сцэне Купалаўскага ўбачым адразу некалькі дэбютаў. Хто ведае, можа, з цягам часу і гэтыя новыя асобы стануць народнымі.

А для самых нецярплівых сваю шматтысячную армію прыхільнікаў можна сабраць і за адзін вечар. Трэба толькі запісаць нестандартнае па мерках трэндаў відэа для YоuTube-платформы. І не ісці на повадзе ў блогераў і паўтараць трукі з нашумелага TikTok, а праспяваць, напрыклад, шчырыя хіты з мінулага і набраць дзясяткі мільёнаў станоўчых каментарыяў і лайкаў. 

Мы гаворым аб беларускім YоuTube-канале "Лядавічы фазэнда". Не паверыце, пры ўсіх мільённых праглядах аб ім дагэтуль не было ніводнага рэпартажу ў СМІ. Не знойдзеце нататкі і ў жоўтых недзяржаўных медыя (бо аб мастацтве пісаць складаней за ўсё). Пры гэтым плэй-ліст канала кругласутачна слухаюць за мяжой. 

Наша здымачная група першай адправілася за сотні кіламетраў ад Мінска, каб упэўніцца: стаць знакамітым і бачыць мільёны праглядаў пад відэа можна без накруткі, рэкламы, дарагой камеры і скандалаў у тэлеграм-каналах. Эксклюзіўны рэпартаж з глыбінкі - у Лідзіі Заблоцкай (відэа).