Новыя падрабязнасці авіякатастрофы ў Тэгеране

10 августа 2014
На месцы крушэння пасажырскага самалёта знойдзены жывыя людзі. Як паведамляе Міністэрства транспарту краіны, сама меней 9 пацярпелых дастаўлены ў бальніцы. Ратавальнікі выявілі яшчэ трох жывых пасажыраў лайнера, аднак усе яны памерлі па дарозе ў шпіталь. У гэтыя хвіліны на месцы крушэння працягваюць працаваць эксперты. Ім трэба будзе вызначыць прычыну трагедыі. Нагадаем, самалёт Ан-140 упаў праз некалькі хвілін пасля ўзлёту. Ён выконваў унутраны рэйс Тэгеран - Табес. Крушэнне адбылося ў лясным масіве, таму на зямлі ахвяр і разбурэнняў няма. Усяго на борце знаходзіліся 48 чалавек, у тым ліку дзеці.