Непагадзь у Францыі

27 июля 2013

Навальніцы пакінулі без электрычнасці звыш 160 тысяч хатніх гаспадарак на паўднёвым захадзе краіны. Толькі ў Парыжы абясточаны 5 тысяч жылых дамоў. Парушаны хуткасныя чыгуначныя зносіны паміж французскай сталіцай і Бардо. У наваколлях Бардо з-за навальніцы абвалілася званіца вясковай царквы. У выніку пацярпела 70-гадовая жанчына. Яна шпіталізаваная. У самім Бардо часткова затопленыя чыгуначны вакзал і гарадскі тэатр, а таксама некалькі медыцынскіх устаноў. Моцныя дажджы прайшлі сёння таксама ў асобных раёнах Бельгіі і Нідэрландаў.