Непагадзь абрынулася на Еўропу

23 октября 2014

Моцныя ліўні прынеслі паводку ў Славенію. Больш за ўсё пацярпелі наваколлі Любляны. Там пад вадой апынуліся цэлыя вёскі. Такая ж сітуацыя на паўночным захадзе Германіі. Пад ударам стыхіі - прыморскі горад Брэмерхафен. Дзясяткі прыпаркаваных машын адправіліся ў вольнае плаванне.


Ураганны вецер, які вырываў з каранямі дрэвы і зносіў дахі дамоў, таксама абрынуўся на Швейцарыю і Бельгію.


А ў Харватыі дождж змяніўся снегападам, на дарогах з'явіўся галалёд. Першы снег выпаў і ў Польшчы, што выклікала нямала праблем у камунальных службаў.