Незвычайная ўстаноўка з'явілася ў Амстэрдаме

30 июля 2015

На Музейнай плошчы  стварылі вялізны партрэт Ван Гога з жывых кветак. Незвычайную  працу склалі з больш чым 50-ці тысяч вяргіняў. Кампазіцыю прымеркавалі да 125-годдзя з дня смерці Ван Гога. Вяргіні былі дастаўлены з горада Зюндэрт - радзімы выдатнага  майстра. Таксама ў знак памяці жывапісца музеі ў розных частках Нідэрланд праводзяць спецыяльныя выставы прац аўтара.