Нефармальны саміт ЕС адкрываецца сёння ў Браціславе

16 сентября 2016

"Надзея на "браціслаўскі працэс". Сёння ў славацкай сталіцы адкрываецца нефармальны саміт ЕС. Туды ўжо прыбылі лідары 27-мі дзяржаў, сотні дыпламатаў і амаль дзве тысячы акрэдытаваных журналістаў, фатографаў і тэлеаператараў. Паведамляецца, што сумесна кіраўнікі ЕС абмяркуюць будучыню Еўрапейскага саюза пасля выхаду з яго Вялікабрытаніі. (Апошняя краіна прымаць удзелу ў саміце не будзе). Еўрапейскія лідары нададуць увагу і пытанням бяспекі, міграцыі і сацыяльнай палітыцы ў Еўропе. Нефармальны саміт ЕС будзе праходзіць пры беспрэцэдэнтных мерах бяспекі. Паведамляецца, што за парадкам у Браціславе будуць сачыць некалькі тысяч паліцэйскіх і вайскоўцаў.