"Фінал чатырох" Кубка Беларусі па баскетболе сярод мужчынскіх каманд стартуе 28 снежня

28 декабря 2023

"Фінал чатырох" Кубка Беларусі па баскетболе стартуе сёння ў сталіцы. Ці здолеюць сапернікі перапыніць гегемонію клуба "Мінск"? На працягу чатырнаццаці гадоў трафей застаецца ў "гараджан".

Першым навязаць канкурэнцыю сталічнаму калектыву ў паўфінале паспрабуе магілёўскі "Барысфен". У 16:50 пачнецца прамая трансляцыя паядынку на тэлеканале "Беларусь 5".

У другім матчы дня за перамогу паспрачаюцца віцебскі "Рубон" і каманда "Гродна-93". Гэтую сустрэчу спартыўны канал пакажа ў запісе, пачатак у 21:35.