Не менш як тры чалавекі загінулі ў выніку паводкі ў сталіцы Іарданіі Амане

6 ноября 2015

Не менш як тры чалавекі, з якіх двое - дзеці, загінулі ў выніку паводкі ў сталіцы Іарданіі Амане. Вялікую ваду прынёс моцны лівень, які выклікаў рэкордны ўзровень ападкаў. Хоць прадаўжаўся менш за гадзіну. Вуліцы ператварыліся ў рэкі, першыя паверхі дамоў і аўтамабілі затопленыя. Сілы грамадзянскай абароны выратавалі каля 700 чалавек. У бліжэйшыя дні ў Амане зноў чакаецца лівень.