ЗША ў найбліжэйшыя дні збіраюцца ўвесці новыя санкцыі

2 ноября 2018

На гэты раз у дачыненні да Кубы. У чорны спіс увойдуць больш чым 20 арганізацый, звязаных з Узброенымі сіламі і разведкай астраўной дзяржавы. Амерыканскім грамадзянам і кампаніям забаронена заключаць з імі здзелкі. Адзначым, раней Генасамблея ААН адобрыла чарговую (ужо 27-ую па ліку) рэзалюцыю супраць амерыканскага эмбарга ў дачыненні да Кубы.