Беларускі мастак Аляксандр Дзямідаў паказвае экспазіцыю "Варыяцыі"

18 мая 2019

На палотнах беларускага мастака Аляксандра Дзямідава - новыя героі. Акрамя блізнят, катоў і рыб, яго светапогляд зрабілі больш разнастайным вобразы тэатральных лялек. Экспазіцыю пад назвай "Варыяцыі" складаюць работы, створаныя за апошні год. Змяніліся сюжэты, кампазіцыі, каляровы характар. Мастак робіць варыяцыі ўжо са знаёмымі героямі, але па-новаму. Паводле задумкі, кожны прыхільнік - мастак ці аматар - можа знайсці ў карцінах нешта сваё. 

Карціны Аляксандра Дзямідава захоўваюцца ў музеях Беларусі, Літвы, Расіі, а таксама ў прыватных калекцыях Германіі, Францыі і іншых краін свету.