Паводкі ў Францыі

13 мая 2020
Дажджы і навальніцы прывялі да паводак практычна на ўсёй тэрыторыі Францыі. Больш за ўсё ад непагадзі пацярпеў паўднёвы захад краіны. Месцамі там выпала да 100 міліметраў ападкаў. Паводле слоў сіноптыкаў, сёння дажджы прадоўжацца. 


Рэзкае пахаладанне ў Лондане


Не прыходзіцца марыць пра сонечнае надвор'е і жыхарам Вялікабрытаніі. У Лондане тэмпература паветра з плюс 25-ці знізілася да 10-ці. 


У Шатландыі завея

А ў Шатландыі выпаў снег. Завея суправаджалася моцным ветрам.