Дзяржкіраванне, эканоміка, сілавы блок, СМІ. Кадравы аўторак у прэзідэнта

26 января 2021

Дзяржкіраванне, эканоміка, сілавы блок, СМІ. Кадравае ўмацаванне па важных кірунках сёння ў цэнтры ўвагі прэзідэнта. Новы дзяржсакратар Савета бяспекі краіны - Аляксандр Вальфовіч, да сённяшняга дня - першы намеснік міністра абароны. Гэта ацэнка працы ўсіх узброеных сіл і прыцэл на якасць працы на новай пасадзе. Старшыня Камітэта дзяржкантролю - Васіль Герасімаў. Зараз ужо без прыстаўкі "выконваючы абавязкі".

Ігар Ляшэнка ўзначаліў ААТ "Гродна Азот". Тут акцэнт на рэалізацыю праекта новага вялікага комплексу, унікальнага аб'екта для ўсяго рэгіёна. А ледзь паўднёвей, у Брэсце, - новы губернатар. Ім стаў Юрый Шулейка, раней памочнік прэзідэнта па Гомельскай вобласці. Міхаіл Дзямідаў стаў старшынёй Клімавіцкага райвыканкама, Андрэй Любімаў - член Віцебскага аблвыканкама. Узмацненне і ў інфармацыйным полі краіны. З сённяшняга дня Кірыл Казакоў - генеральны дырэктар СТБ. Медыйны кантэнт канала атрымаў высокую ацэнку кіраўніка дзяржавы. Паводле слоў новага кіраўніка, акцэнт на аўтарскую журналістыку будзе развівацца і далей.