Паводка ў Балівіі - ахвярамі стыхіі ўжо сталі 13 чалавек

27 декабря 2021

Надзвычайную сітуацыю абвясцілі ў Балівіі. У 7 з 9 правінцый - паводкі. Да гэтай хвіліны вядома аб 13 ахвярах. Ратавальнікам не атрымліваецца дабрацца да ўсіх пацярпелых тэрыторый. Ліўні абрынуліся і на высакагор'е. Тысячы людзей засталіся без прытулку. Сезон дажджоў тут прадоўжыцца да сакавіка.