Паводка на Далёкім Усходзе

17 августа 2013
У найбліжэйшыя суткі ўзровень вады ў Амуры каля Хабараўска можа перавысіць гістарычны максімум - 6,5 метра. І хутчэй за ўсё, набярэ яшчэ паўметра, лічаць ратавальнікі. Пік паводкі, якая закранула пяць рэгіёнаў Далёкага Усходу, паводле прагнозаў метэаролагаў, выпадзе на 25 жніўня. З зоны падтаплення ўжо эвакуіраваныя 17 000 чалавек. Магчыма, эвакуацыя ў найбліжэйшыя дні закране да 100 000 жыхароў рэгіёну. Шкоду ад стыхійнага бедства ўлады ацанілі як мінімум на тры мільярды расійскіх рублёў.