Беларуская металургія атрымае новае жыццё

10 ноября 2017

Аб распрацоўках нашых навукоўцаў і іх укараненні ў вытворчасць гаварылі ўчора на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Акадэмія навук распрацавала тэхналогію металургічнага 3D-друку, якая дазваляе атрымліваць высакаякасныя вырабы з металаў і сплаваў без ужывання традыцыйных метадаў. З палімераў могуць сёння ствараць амаль усё: ад дэталяў для беспілотнікаў да імплантаў у медыцыне.

Навукоўцы праводзяць даследаванні не толькі для нашай краіны. Раней падпісаныя Інстытутам парашковай металургіі і Мінабароны Індыі кантракты на суму 2 млн долараў паспяхова выконваюцца, заявілі ў Акадэміі навук.