На паўднёвым усходзе ЗША загінулі больш як 10 чалавек

1 декабря 2016

На паўднёвым усходзе ЗША больш як 10 чалавек загінулі ў выніку тарнада і лясных пажараў. Ратавальнікі знайшлі целы 7 чалавек пасля пажару ў нацпарку Грэйт-Смокі-Маунцінс у штаце Тэнесі. 2 чалавекі загінулі на поўдні ў выніку тарнада. Яшчэ трое - у Алабаме. У выніку тарнада былі параненыя больш 10 чалавек. Тысячы людзей эвакуіраваныя. Большасць з іх не могуць вярнуцца дахаты да гэтага часу - пажары прадаўжаюцца.