Аўтарская выстава "Я і мой час" адкрылася ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры"

19 декабря 2018

Філасофія, міфалогія і гісторыя ў скульптурах Дзмітрыя Аганава. Аўтарская выстава "Я і мой час" адкрылася ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". Скульптар звяртаецца да вечных пытанняў - сэнсу жыцця і стварэння свету. Дзмітрый Аганаў дае сваю трактоўку старажытным міфам і сімвалам. У экспазіцыі прадстаўлена каля трыццаці работ, над якімі аўтар працаваў апошнія гады - умела спалучаючы бронзу, камень і шкло. Наведаць экспазіцыю можна да 6 студзеня.

Скульптуры Дзмітрыя Аганава ўсталяваны не толькі ў Беларусі, а і ў Германіі.