На поўдні Італіі знайшлі целы пятнаццаці нелегальных мігрантаў

6 сентября 2016

На поўдні Італіі берагавая ахова знайшла целы пятнаццаці нелегальных мігрантаў. Яны спрабавалі трапіць у Еўрасаюз праз Міжземнае мора. Улады развярнулі спецаперацыю для выратавання дзевятнаццаці надзіманых лодак, якія цярпелі бедства, а таксама чатырох рыбалоўчых шхун. Захаваць жыццё за апошнія суткі ўдалося амаль тром тысячам нелегалаў. Усяго з пачатку года да берагоў Італіі прыбылі морам 155 тысяч жыхароў Афрыкі.