На Майдане знаходзяцца некалькі тысяч чалавек

2 декабря 2013

На Майдане і на найбліжэйшых вуліцах Кіева зараз знаходзяцца некалькі тысяч чалавек. Яшчэ каля тысячы хаваецца ў будынку кіеўскай адміністрацыі, які ўчора быў захоплены. Дэманстранты аблажылі будынак урада. Улады Украіны разглядаюць пытанне аб увядзенні надзвычайнага становішча. Да самай ночы ў цэнтры Кіева працягваліся сутыкненні прыхільнікаў еўраінтэграцыі і міліцыі. Пацярпелых з абодвух бакоў больш за дзвесце. На Майдане дэманстранты ўзводзілі барыкады: у ход пайшлі грузавік, будаўнічы вагончык, лавы і нават канструкцыі для катка і навагодняй ёлкі. Як паведамілі ў МЗС Беларусі, пацярпелых нашых суграмадзян у выніку беспарадкаў у Кіеве няма.