На лясным пажары ў Каліфорніі 228 чалавек прапалі без вестак, 31 загінуў

12 ноября 2018

У Каліфорніі расце колькасць ахвяр лясных пажараў. Загінуўшых ужо 31. 228 чалавек прапалі без вестак. Са стыхіяй змагаюцца і на поўдні, і на поўначы штата. Палае амаль 50 000 гектараў. Агонь з чацвярга знішчыў тысячы дамоў. Амаль цалкам выгарала некалькі мястэчак. Сваё жыллё былі змушаныя пакінуць больш як 300 000 чалавек. У пунктах часовага размяшчэння не хапае прадуктаў і вады.

Шэйн Кларк, жыхар Бэль Каньён: "Пажарнікі зрабілі ўсё магчымае, але мой дом не атрымалася выратаваць. Я бачыў, як ён гарыць, у навінах".

Андрэа Рамэра, жыхарка Уэст-Хілз: "Я ашаломлена. Усе, каго я ведаю, многія мае сябры з сярэдняй школы страцілі свае дамы. Я бачыла, як яны плачуць на абочыне. Жудаснае відовішча".

Тоні Імбрэнда, прадстаўнік дэпартамента пажарнай аховы Лос-Анджэлеса: "У нас з'явілася гэтай ноччу магчымасць трохі стабілізаваць сітуацыю. У раёне Санта-Ана мы лакалізавалі 10 працэнтаў пажару, нягледзячы на моцны вецер. Маштабы такія, што тушэнне агню зойме яшчэ як мінімум некалькі дзён, але ўжо ў аўторак мы спадзяемся палепшыць сітуацыю".

Прагнозы сіноптыкаў несуцяшальныя: у наступныя дні дажджоў не чакаецца, а моцны вецер будуць толькі спрыяць распаўсюджванню пажараў.