Прэзідэнт Чэхіі афіцыйна прыняў сёння ад прэм'ер-міністра Іржы Руснака прашэнне аб адстаўцы яго Кабінета міністраў

13 августа 2013
Міністры будуць выконваць свае абавязкі да правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў, якія могуць адбыцца ў кастрычніку. Урад Руснака ў канцы мінулага тыдня на пасяджэнні палаты дэпутатаў парламента не атрымаў вотуму даверу. Новы кабінет пратрымаўся крыху больш за месяц. Да палітычнага крызісу ў краіне прывёў шэраг карупцыйных скандалаў.