На Елісейскіх палях у Парыжы ўключылі калядную ілюмінацыю

23 ноября 2017

Да каталіцкага Раства застаецца крыху больш за месяц, і знакамітая парыжская магістраль Елісейскія палі ўжо акунулася ў атмасферу свята. Учора ўвечар тут традыцыйна падсвятлілі некалькі сотняў дрэў, высаджаных уздоўж дарогі, а таксама галоўныя манументы, сярод іх і Трыумфальная арка. Святочную ілюмінацыю запаліла мэр Парыжа Ан Ідальга. На ўпрыгожванне адной з самых маляўнічых вуліц Францыі спатрэбіўся больш як мільён лямпачак.