Масква паспрабуе ўпэўніць Вашынгтон захаваць дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці

31 января 2019

Сёння адбудуцца перамовы намесніка кіраўніка МЗС Расіі Сяргея Рабкова з намеснікам дзяржсакратара ЗША па кантролі над узбраеннямі і міжнароднай бяспецы Андрэа Томпсан. Сустрэча пройдзе ў Пекіне на палях канферэнцыі ядзернай "пяцёркі". Чакаецца, што Рабкоў выкажа амерыканскай калезе расійскую пазіцыю наконт неабходнасці захавання пагаднення. Эксперты мяркуюць, што шанцы на змястоўны дыялог вельмі малыя. Бо Штаты з 2 лютага маюць намер канчаткова разарваць дамову.