Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа адкрые сваё прадстаўніцтва ў Беларусі

8 ноября 2017

Усебаковае супрацоўніцтва Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў на сустрэчы з кіраўніком гуманітарнай арганізацыі. З'яўляючыся донарам бяспекі ў рэгіёне, наша краіна выступае за мірнае ўрэгуляванне любых канфліктаў і глабальны дыялог. Як заявіў Прэзідэнт, Мінск і надалей будзе падтрымліваць Міжнародны камітэт і аказваць усялякую дапамогу краінам, якія патрапілі ў бяду.

Цырымонія падпісання пагаднення паміж Беларуссю і Чырвоным Крыжом аб статусе, прывілеях і імунітэтах гуманітарнай арганізацыі ў рэспубліцы адбылася некалькі хвілін таму. Падрабязнасці - у наступным выпуску.