Магутны шторм абрынуўся на поўдзень Германіі

15 мая 2015

Непагадзь суправаджалася моцнымі навальніцамі, ліўнямі са шквалістым ветрам і градам. Асабліва пацярпелі Аўгсбург і Фрайбург. Стыхія валіла дрэвы, абарвала лініі электраперадачы. Два чалавекі пацярпелі ад удару маланкі.