У Мінску трое школьнікаў кідалі камяні на чыгуначныя пуці. Падлеткі затрыманыя

21 марта 2019

У Мінску затрыманы трое школьнікаў за небяспечную выхадку - яны кідалі камяні на чыгуначныя пуці. Праводзіцца праверка. Перад пачаткам школьных канікул дзецям і падлеткам яшчэ раз нагадалі аб правілах паводзін і недапушчальных дзеяннях ля чыгункі - такіх, як пераход пуцей у неналежным месцы, выкарыстанне навушкнікаў, заскокванне на падножкі цягніка, які рухаецца, або спробы пракаціцца на даху саставу.

Выкананне правіл бяспекі актуальнае не толькі для дзяцей, але і дарослых. Так, учора ў Зэльве таварны цягнік збіў мужчыну. Акалічнасці зараз высвятляюцца. Адзначым, з пачатку года міліцыя зафіксавалі 23 няшчасныя выпадкі на чыгунцы. Загінулі 17 чалавек, 6 траўміраваныя.