Махамед Мурсі прыгавораны да вышэйшай меры пакарання

16 мая 2015

Да вышэйшай меры пакарання суд Егіпта сёння прыгаварыў былога прэзідэнта краіны Махамеда Мурсі. Прысуд вынесены па справе аб масавых уцёках з турмы лідараў "Братоў-мусульман" падчас рэвалюцыі 2011 года. Як паведамляе тэлеканал "Аль-Арабія", таксама асуджаныя 16 яго  паплечнікаў па арганізацыі "Браты-мусульмане". Нагадаем, Мурсі займаў прэзідэнцкую пасаду з 2011 года, стаўшы пераемнікам Хосні Мубарака, які кіраваў Егіптам 30  гадоў. У 2013 годзе ён быў адхілены ад улады вайскоўцамі. У красавіку Мурсі і яшчэ дванаццаці лідарам "Братоў-мусульман" далі тэрмін - 20 гадоў  турмы за падбухторванне да забойства апазіцыянераў падчас хваляванняў у снежні 2012-га.