Масавыя акцыі пратэсту ў ЗША

15 июля 2013

Прадстаўнікі афра-амерыканскага насельніцтва патрабуюць перагляду апраўдальнага прыгавору па рэзананснай справе паліцэйскага Джорджа Цымермана. 29-гадовага амерыканца суд прысяжных Сэнфарда прызнаў невінаватым у ненаўмысным забойстве 17-гадовага чарнаскурага падлетка Трэйвана Марціна. У лютым мінулага года Цымерман ахоўваў жылы комплекс і паспрабаваў прагнаць падлетка, які здаўся яму падазроным. Завязалася бойка. Ахоўнік сцвярджаў, што дзейнічаў у мэтах самаабароны, бо Марцін накінуўся на яго, зламаў яму нос і паваліў на зямлю.