Масавыя акцыі пратэсту ахапілі найбуйнейшыя гарады Бразіліі

18 июня 2013
Дзясяткі тысяч людзей перакрылі вуліцы ў Сан-Паўлу, Рыа-дэ-Жанейра, Бразіліа і пратэстуюць супраць беднасці, карупцыі і паліцэйскага самавольства. Антыўрадавыя дэманстрацыі ўспыхнулі пасля павышэння кошту праезду ў грамадскім транспарце. Масавымі акцыі сталі пасля жорсткага разгону аднаго з пратэстаў. Яшчэ адной падставай для незадаволенасці насельніцтва стала правядзенне ў Бразіліі Кубка канфедэрацый па футболе. Дэманстранты выступаюць за тое, што дзяржаве трэба выдаткоўваць бюджэтныя сродкі на вырашэнне сацыяльных праблем, а не на арганізацыю спартыўных мерапрыемстваў.