Маштабная забастоўка ў Ізраілі: курортны Эйлат аказаўся поўнасцю заблакіраваны

13 марта 2019

Закрыты абодва ўезды ў горад, аэрапорт і пагранічныя прапускныя пункты з суседнімі краінамі. Не працуюць гандлёвыя цэнтры, бальніцы, школы, не ходзіць грамадскі транспарт. Так мясцовыя жыхары і ўлады пратэстуюць супраць рашэння аб закрыцці тэль-авіўскага аэрапорта Здзе-Доў. Ён абслугоўвае ў асноўным унутраныя рэйсы. Жыхары Эйлата асцерагаюцца скарачэння патоку турыстаў.