У СДЮШАР "Дынама" прадэманстравалі хакейную форму

31 августа 2017

"Забяспечыць таннай формай увесь дзіцяча-юнацкі хакей у краіне" - такія планы назваў журналістам Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. У СДЮШАР "Дынама" сёння прадэманстравалі хакейную форму, якую сшыла падшэфная арганізацыя МУС. У карыстанне юным спартсменам было перададзена 50 сумак з амуніцыяй. Кожны камплект на 80 % складаецца з беларускіх матэрыялаў. Як падкрэсліў Ігар Шуневіч, у параўнанні з аналагамі, гэтая форма таннейшая на 20-40 %. У найбліжэйшы час эксперыментальная партыя пройдзе выпрабаванні на практыцы. Па выніках тэста будзе прынята рашэнне аб далейшым выпуску спартыўнай формы пад грыфам BY.

Дзмітрый Баскаў, дырэктар СДЮШАР БФСТ "Дынама": "На працягу аднаго-двух месяцаў пасля суперактыўнага нашэння мы паспрабуем павялічыць колькасць мыцця, павялічыць колькасць кантакту. Можа, дзесьці штучна паспрабуем яе пабіць клюшкамі. Мы выкажам свае заўвагі і прапановы. З улікам усіх гэтых карэкціровак ужо запусціцца форма ў вытворчасць".

Ігар Шуневіч, Міністр унутраных спраў Беларусі, старшыня наглядальнага савета ХК "Дынама-Мінск": "Хакей, асабліва дзіцяча-юнацкі, патрабуе стымуляцыі, ёсць арганізацыйныя меры, ёсць меры практычныя, ёсць меры матэрыяльныя. Тое, што па сілах сёння зрабіць МУС, гэта забяспечыць поўную патрэбнасць дзіцяча-юнацкага хакея ў форме. Таннай, якаснай, носкай хакейнай форме. Для бацькоў гэта будзе танна, для дзяцей прывабна, для трэнераў эканамічна і функцыянальна. І гэта будзе адна са стымуляцыйных мер, з дапамогай якіх трэба развіваць любы від спорту, хакей у прыватнасці".

У выпадку паспяховага эксперымента ў будучыні МУС паставіць на паток і вытворчасць іншых экіпіровак для юных спартсменаў. Футбол, валейбол, гандбол, баскетбол - гэтыя віды спорту трапілі ў патэнцыяльны спіс, які агучыў Міністр унутраных спраў.