Украінская армія завяршыла адвод цяжкіх узбраенняў у Данбасе

9 марта 2015

Аб гэтым у Кіеве паведаміў прэс-афіцэр Андрэй Лысенка. У прыватнасці, адведзены 100-міліметровыя гарматы "Рапіра" і "Рута", ракетныя ўстаноўкі залпавага агню "Град" і "Ураган". Уся тэхніка перадыслакуецца ў вызначаныя месцы пад кантролем назіральнікаў АБСЕ і журналістаў. Нагадаем, аб поўным адводзе цяжкіх узбраенняў, паводле мінскіх дамоўленасцяў, на мінулым тыдні заявілі прадстаўнікі самаабвешчаных Данецкай і Луганскай рэспублік.