Марын Ле Пен і Эмануэль Макрон выказаліся аб будучым лёсе Еўрасаюза

2 мая 2017

Напярэдадні другога тура прэзідэнцкіх выбараў у Францыі два асноўныя кандыдаты Марын Ле Пен і Эмануэль Макрон выказаліся аб будучым лёсе Еўрасаюза. Ле Пен прапанавала стварыць арганізацыю, альтэрнатыўную Еўрасаюзу. Як прыклад, "Еўрапейскі альянс", які дапамагаў бы краінам супрацоўнічаць у тых праектах, якія не ўшчамляюць іх нацыянальных інтарэсаў. Эмануэль Макрон, які выступаў за членства Францыі ў ЕС, заявіў аб неабходнасці рэфармаваць устройства Еўрасаюза. Ле Пен ужо абвінаваціла свайго саперніка ў тым, што ён "гуляе на яе полі". Нагадаем, другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Францыі адбудзецца ў нядзелю, 7 мая.