Марадона наведаў матч адкрыцця чэмпіянату свету паміж зборнымі Расіі і Саудаўскай Аравіі

15 июня 2018

Не абыходзіцца мундыяль без кур'ёзаў. Матч адкрыцця чэмпіянату свету паміж зборнымі Расіі і Саудаўскай Аравіі наведаў легендарны аргенцінскі футбаліст Дыега Марадона - цяпер старшыня праўлення брэсцкага "Дынама". Па заканчэнні гульні ён адправіўся на паркоўку, але не змог туды трапіць, супрацоўнікі АМАП не пазналі чэмпіёна свету 86-га года і не прапускалі яго. Аб гэтым паведаміў у Twitter журналіст агенцтва "Р-Спорт" Сямён Галькевіч.