Лідары "нармандскай чацвёркі" правялі тэлефонныя перамовы

24 июля 2015

Лідары краін "нармандскай чацвёркі" правялі тэлефонныя перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Першыя за гэты тыдзень перамовы паміж імі прайшлі 17 ліпеня. Лідары Расіі, Украіны, Германіі і Францыі абмеркавалі выкананне мінскіх пагадненняў, дасягнутых 12 лютага гэтага года. Абмяркоўваліся і вынікі сустрэчы прадстаўнікоў кантактнай групы па Украіне, якая прайшла ў Мінску ў аўторак.