У Азербайджане у 4-павярховым жылым доме прагрымеў магутны выбух. Загінулі тры чалавекі

20 ноября 2018

У Азербайджане ў гэтыя хвіліны ідзе пошукава-выратавальная аперацыя. Раніцай у 4-павярховым жылым доме горада Гянджа прагрымеў магутны выбух. Загінулі тры чалавекі. Цалкам разбураныя чатыры кватэры. Пад заваламі могуць быць людзі. Папярэдне, прычына надзвычайнага здарэння - уцечка газу.