Буйная экспазыцыя Клода Манэ адкрылася ў Шанхаі

11 марта 2014

40 палотнаў з прыватнага парыжскага музея выстаўленыя ў гандлёвым цэнтры, які арыентаваны на мастацтва. Карціны размешчаныя ў храналагічным парадку. Тут і знакамітыя Гарлачыкі. Акрамя таго, у экспазыцыю ўвайшлі карціны іншых знакамітых мастакоў - Рэнуара, Гагена і Дэга. Звыш 3 тысяч прыхільнікаў імпрэсіянізму ўжо паспелі наведаць выставу. Усе білеты былі распрададзеныя загадзя, прычым іх колькасць прыйшлося абмежаваць двума на чалавека - ахвотнікаў было вельмі шмат.