У Мінску затрыманы гандляр небяспечным псіхатропам

1 октября 2013

32-гадовы нарказалежны ўжо быў асуджаны за аналагічнае правапарушэнне. Але парашок набываў, як сцвярджаюць праваахоўнікі, не толькі для сябе. На момант затрымання ў мужчыны канфіскавалі 9 упаковак псіхатропных рэчываў больш чым на 4 мільёны рублёў.


Міліцыя высвятляе, адкуль браў забаронены парашок затрыманы. І правярае інфармацыю наконт гандлю мужчынам курыцельнымі міксамі.