Каранавірус ударыў па фондавых рынках

28 февраля 2020
Сусветная арганізацыя аховы здароўя занепакоеная імклівым распаўсюджаннем COVID-19 і папярэджвае аб верагоднасці пандэміі. Літаральна гадзіну таму стала вядома аб першым захварэўшым у Азербайджане. За апошнія суткі каранавірус дабраўся да Нідэрландаў, Літвы, Новай Зеландыі, Мексікі, Сан-Марына і Нігерыі. Усяго новая пнеўманія зафіксаваная больш як у 50 краінах 

У Сусветнай турыстычнай арганізацыі ацанілі страты з-за ўспышкі каранавіруса на 22 мільярды долараў. Сітуацыя працягвае негатыўна адбівацца на эканоміцы. Цэны на нафту ўпалі ніжэй за 50 долараў за барэль - упершыню з 2017 года. Паніжэннем завяршыліся таргі на асноўных азіяцкіх біржах, Ключавыя амерыканскія індэксы таксама ўпалі. "Доу Джонс"  страціў амаль 1 200 пунктаў, што стала самым сур'ёзным падзеннем за ўсю яго гісторыю.