Канфлікт на Блізкім Усходзе

20 июля 2014

Ізраіль нарошчвае войскі ў сектары Газа. СМІ паведамляюць пра пашырэнне сухапутнай аперацыі. Сёння ўначы тэрыторыі палесцінскага анклава зноў абстрэльваліся. Загінулі 40 чалавек. Дзясяткі тысяч пакінулі неспакойныя раёны. Сітуацыя ў рэгіёне ўскладняецца гуманітарным крызісам. Нагадаем, 7 ліпеня Ізраіль пачаў у сектары Газа аперацыю Непарушная скала.