Беларусь паслядоўна ўкараняе прынцыпы зялёнай эканомікі

8 октября 2019

Яны лягуць у аснову Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2035 года. Яе плануюць падрыхтаваць сёлета. Гэта сёння распавёў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка на адкрыцці Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму. Сёння тут гаварылі аб стварэнні экалагічных вытворчасцяў і максімальным выкарыстанні другаснай сыравіны. На выставе прадэманстравалі паўтары сотні тэхналагічных рашэнняў. Самы шырокі спіс ноу-хау - ад Нацыянальнай акадэміі навук: лінейка электратранспарту, прэпарат для ачысткі прамысловых вод і аўтаномная сістэма святлодыёдаў для павышэння ўраджайнасці ў цяпліцах. Форум - эфектыўная пляцоўка для пошуку партнёраў. Асобную сустрэчу арганізавалі з бізнесменамі з Італіі.

Нацыянальны план дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі прадугледжвае рэалізацыю канцэпцыі "разумны горад", энергаэфектыўнае будаўніцтва, выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі і вытворчасць арганічнай прадукцыі. Акрамя таго, на вуліцах павінна стаць больш электратранспарту. Для гэтага будуць развіваць сетку электразаправак.