Кім Чэн Ын гатовы да сінгапурскага саміта з Дональдам Трампам

8 июня 2018

Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША, спаслаўшыся на гутарку з лідарам КНДР. Паводле слоў Майка Пампеа, паўночнакарэйскі лідар паведаміў яму пра намер весці перамовы аб дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава.

Тым часам Вашынгтон не выключае падпісанне на сінгапурскай сустрэчы пагаднення аб заканчэнні Карэйскай вайны. Такую заяву Дональд Трамп зрабіў пасля сустрэчы з прэм'ерам Японіі. Нагадаем, перамовы лідараў ЗША і КНДР прызначаныя на 12 чэрвеня.