Кейт Мідлтан дастаўлена ў лонданскую бальніцу Святой Марыі для родаў

22 июля 2013

Брытанскі прастол сёння здабудзе спадчынніка або спадчынніцу. Герцагіня Кембрыджская Кейт Мідлтан дастаўлена ў лонданскую бальніцу Святой Марыі для родаў. Менавіта ў гэтым шпіталі прынцэса Дзіяна нараджала сваіх сыноў. Жыхары Вялікабрытаніі дагэтуль не ведаюць пол дзіцяці. Дзядзька ж герцагіні Кембрыджскай Гэры Голдсміт упэўнены, што прынц Уільям і яго жонка чакаюць усё ж з'яўлення на свет дзяўчынкі. Аднак у святле апошніх змен заканадаўства, першынец Уільяма і Кейт незалежна ад полу зойме трэцяе месца ў пераліку спадчыннікаў на прастол Вялікабрытаніі.