Ілан Маск запусціў юбілейную, 50-ую, ракету Falcon 9 з касмадрома на мысе Канаверал

6 марта 2018

Яна вывела на арбіту іспанскі спадарожнік сувязі, які стаў самым цяжкім грузам ракеты за ўсю гісторыю запускаў Falcon 9. Спадарожнік памерам з невялікі аўтобус важыць цэлых 6 тон і прызначаны для перадачы тэлесігналу, а таксама для забеспячэння шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт у Амерыцы, Еўропе і Паўночнай Афрыцы.