Казахстан ізноў сыходзіць на каранцін

18 июня 2020
Абмежаванні з-за распаўсюджвання каранавіруса ўводзяцца ўжо другі раз. У некаторых гарадах часова прыпыняюць працу гандлёвых цэнтраў. Закрываюць сеткавыя магазіны, крытыя рынкі. А з 20 чэрвеня забароняць і ўезд у турзоны. Сёння стала вядома, што першы прэзідэнт Казахстана 79-гадовы Нурсултан Назарбаеў заразіўся каранавірусам. Ён знаходзіцца на самаізаляцыі.