Сёння дадзены старт работам на катлаване пад другі энергаблок беларускай АЭС

1 февраля 2013
Бакі адзначылі, што работы ідуць па графіку, а некаторыя нават з апярэджаннем. Да 1 верасня на другім энергаблоку будзе ўсё падрыхтавана, каб выйсці на першы бетон. Зараз разрыў у будаўніцтве паміж першым і другім блокамі складае больш за паўгода. Увод у эксплуатацыю АЭС дазволіць Беларусі штогод замяшчаць каля 5 мільярдаў кубаметраў газу, які імпартуецца.